Заданні гімназічнай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” 2024/2025 навучальны год

 Заданні гімназічнай алімпіяды 

па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

2024/2025 навучальны год

VI клас



  1. Прачытайце скорагаворку. Колькі разоў паўтараецца гук [дз’]?

Дзяды і дзядзькі дзялілі дзялянкі.

Адказ_____________


  1. Падкрэсліце словы, у якіх націск падае на другі склад.

Абвіты, вусы, абітурыент, аберуч, абдым,, аблытаны, спіна, закупны, скураны.


3. Устаўце прапушчаную літару.

Д...фект, поч...рк, ч...мпіён, інж...нер, лат...рэя, бр...зент, аранж...рэя, пр...зідэнт.


  4. Перакладзіце словы з рускай мовы на беларускую.

Бабочка-_________________, басня-__________________, брусника-____________, влага-__________________, гроза-__________________, журнал-_________________, клюв-__________________, луч-__________________, обида-__________________, пальто-__________________, Пасха-_______________, Рождество-_______________.

5. Утварыце і запішыце складаныя назоўнікі, першай часткай якіх з’яўляюцца асновы наступных слоў:

Бульба-__________________, вада-_____________________, сена-_____________,              зерне-________________, зерне-__________________

 

6. Замяніце фразеалагізмы адпаведнымі па сэнсе словамі.

Паехаць са смеху – _________________; плячо ў плячо – _________________;             язык прыкусіць – _________________; да твару – _________________;                                     біць паклоны – _________________; галаву скласці – _________________  ;               пусціць слязу – _________________; трымаць вуха востра – _________________;             майстар на ўсе рукі – _________________; быць на сёмым небе – _________________; пускаць туман у вочы –_________________  ; на руках насіць – _________________  .

 

7. Размяркуйце прапанаваныя назоўнікі па ліках: а) якія маюць толькі адзіночны лік; б) якія маюць толькі множны лік; в) якія маюць адзіночны і множны лік

Мора, апілкі, думка, золата, насенне, малако, дэбаты, азёры, дзверы, сані, радасць, поўнач, сяляне, фінансы, вароты, падзеі, жалеза, часопіс.

а

 

 

б

 

 

в

 

 

 

8. Вызначце ў наступных сказах сінтаксічную ролю прыметнікаў.

1.Мыла чорна, ды мые бела.

2.На чужой старане і вясна не красна.

3.Каралавае мора з’яўляецца самым глыбокім у свеце.

 

 9. Прывядзіце прыклады  твораў, якія вывучалі ў 6 класе.

1. Народная легенда________________________________

2. Літаратурная легенда_____________________________

3. Літаратурная песня_______________________________

4. Народная песня__________________________________

5. Легенда пра паходжанне назвы «Белая Русь» __________________________

 

10. Замест пропускаў дапішыце словы, якіх не хапае ў вершы. Назавіце аўтара і назву твора: 

Каб любіць Беларусь нашу ____________

Трэба ў ___________________ краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з ______________ 

Жураўлі на _____________ ляцяць.

Адказ:

Твор_______________________________

Аўтар______________________________

 


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС

Правапіс формаў дзеясловаў