Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

 Варыянт 1

А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара а:

а) тэ..тр; б) афіцы..нт; в) тэ..рэма; г) ды..гназ.

А2. Адзначце слова, у якім няма прыстаўной літары:

а) ільвіны; б) ільготны; в) арбіта.

А3. Адзначце словазлучэнні, у якіх пішацца прыстаўная галосная:

а) балота _мшэе; б) вялікая _льдзіна; в) конь _ржаў; г) відаць з-пад _льду.

А4. Адзначце слова, у якім прапушчана літара і:

а) пера..начыць; б) за..нелы; в) пра…нфармаваць; г) за..сці.

А5. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне ты:

а) с..мул; б) Антарк..да; в) фун..к; г) каран..н.

А6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:

а) трэц..і; б) даўгалец..е; в) бас..ейн; г) Жан..а.

А7. Адзначце словы з марфалагічным падваеннем:

а) лімонны; б) Ганна; в) аббегчы; г) збожжа.

А8. Адзначце словы, у якіх пішацца ў:

а) да ..рача; б) рады..с; в) ..ладзімір; г) хлопцы-..мельцы.

А9. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:

а) пайс..ці; б) прэм..ера; в) дзес..ці; г) л..ецца.

А10. Адзначце словы, у якіх не пішацца апостраф:

а) камп..ютар; б) (з) любоў..ю; в) міл..ярд; г) надвор..е.

А11. Адзначце словы, напісаныя правільна:

а) рашчоска; б) мноства; в) кантрастны; г) Рэмбрант.

А12. Адзначце словы, якія пішацца разам:

а) паў/шклянкі, б) дызель/маторны, в) дваццаці/тонны, г) рака/Масква.

А13. Адзначце словы, якія пішацца праз злучок:

а) супер/герой; б) перакаці/поле; в) паў/Беларусі; г) дрэва/апрацоўка.

В1. Запішыце па-беларуску слова: аккордеон.

В2. Запішыце дзеяслоў, утвораны з дапамогай прыстаўкі пра- ад слова існаваць.

В3. Адзначце, у якім з дадзеных слоў дапушчана памылка і запішыце яго правільна: насене – на сене.

В4. Адзначце слова, пры перакладзе якога з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход л у ў: Волга – полтысячи.

В5. Выпішыце словазлучэнні, у якіх пішацца вялікая літара: (П,п)аўночная шырата, (П,п)аўночнае мора, (П,п)аўночная Еўропа, (П,п)аўночны полюс, (П,п)аўночныя краіны

Кантольная тэставая работа 10 клас

Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

                                   Варыянт 2

А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара ё:

а) стады..н; б) ге..лаг; в) ма..р; г) рады..грама.

А2. Адзначце слова, у якім ёсць прыстаўная літара:

а) імгненне; б) алгарытм; в) ільнокамбінат.

А3. Адзначце словазлучэнні, у якіх не пішацца прыстаўная галосная:

а) гучнае _ржанне; б) рух _мклівы; в) нельга _рваць; г) за_мшэлы камень.

А4. Адзначце слова, у якім прапушчана літара й:

А) за..граць; б) пад..граць; в) контр..гра; г) пера..сці.

А5. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне дзі:

а) ..ктант; б) Жо..на; в) ра..ус; г) …рыжор.

А6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:

а) (з) сол..ю; б) груп..а; в) саван..а; г) лісц..е.

А7. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем:

а) насенне; б) каханне; в) каменны; г) аддзячыць.

А8. Адзначце словы, у якіх пішацца у:

а) фа..на; б) аквары..м; в) са..дат; г) вуліца ..барэвіча.

А9. Адзначце словы, у якіх не пішацца ь:

а) с..вежы; б) ваз..міце; в) (з) радас..цю; г) камен..чык.

А10. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:

а) двух..ярусны; б) пад..ехаць; в) Васіл..евіч; г) салаў..іны.

А11. Адзначце словы, напісаныя правільна:

а) бязкрайні; б) брацтва; в) праяздны; г) бразнуць.

А12. Адзначце словы, якія пішацца разам:

а) вярні/дуб, б) сто/кіламетровы; в) літаратурна/мастацкі, г) звыш/гукавы.

А13. Адзначце словы, якія пішацца праз злучок:

а) рыба/меч, б) відэа/касета, в) самалёт/знішчальнік, г) поўна/метражны.

В1. Запішыце па-беларуску слова: аттракцион.

В2. Запішыце прыметнік, утвораны з дапамогай прыстаўкі між- ад слова інстытуцкі.

В3. Адзначце, у якім з дадзеных слоў дапушчана памылка і запішыце яго правільна: мадонна – тонна.

В4. Адзначце слова, пры перакладзе якога з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход л у ў: колхоз – колбаса.

В5. Выпішыце словазлучэнні, у якіх пішацца вялікая літара: (У,у)сходняе паўшар’е, (У,у)сходняя даўгата, (У,у)сходняя Еўропа, (У,у)сходні вецер, (У,у)сходнія славяне.


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС

Правапіс формаў дзеясловаў