ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС

 1. Вызначце, якія словы атрымаюцца, калі прыведзеныя словы вымавіць у адваротным парадку. Запішыце іх.

Авал, альт, бард, лёд, рог, ям, яр, соль.


2. У кожнай пары слоў адзін з сінонімаў замяніце антонімам:

а) блізка, побач; б) мана, вымысел; в) цемра, змрок; г) сварыцца, спрачацца; д) цяжкі, грузны; е) знайсці, адшукаць.


3. Выпішыце словы толькі з пазначанымі прыстаўкамі:

1. Аб-: абаграваць, абвязка, абіўка, аблава, аблёт.

2. Ад-: адобрыць, адмоўны, адымжэць, адбаўка, адважнасць.

3. Не-: неабачлівы, неабходны, недавучка, недарагі, непрыемна.

4. Пад-: падабенства, падаконнік, падахвоціць, падвоіць, падсесці.


4. Ад многіх назоўнікаў мужчынскага роду лёгка ўтвараюцца адпаведныя назоўнікі жаночага роду, у выніку чаго ўзнікаюць пары слоў тыпу гітарыст – гітарыстка, патрыёт – патрыётка. Што не дазваляе ўтварыць назоўнікі жаночага роду ад слоў качагар, матрос, пілот, сталяр, штукатур, электрык? Напішыце сваё меркаванне. Словы з якім значэннем атрымаюцца, калі ад прыведзеных назоўнікаў мужчынскага роду ўтварыць назоўнікі жаночага роду з дапамогай суфікса – к-?


5. Пастаўце наступныя назоўнікі ў форме давальнага склону адзіночнага ліку:

дачка, дачушка, груша, грушка, выстава, выстаўка, зямля, зямелька.


6. Запішыце чатыры беларускія прыказкі з лічэбнікамі. Вызначце, якія гэта лічэбнікі паводле значэння і структуры.


7. Выпішыце спачатку адушаўлёныя, а потым неадушаўлёныя назоўнікі. Растлумачце, чым кіраваліся пры гэтым.

Моладзь, народ, калега, лясун, сялянства, каваль, атрад, дамавік, войска, заяц, дзівасіл, муха, статак, памідор, лялька, табун, беларус, рыба, люд, герой.


8. Запішыце па чатыры-пяць слоў(выразаў) ветлівасці, якія прынята ўжываць пры сустрэчы, а потым – пры развітанні.


9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце стыль і тып тэксту.

Без мамы

Маленький бурый рысёнок лежал один в логове под корнями дерева. Мать давно утащила обоих его рыжих братьев. Он не знал, куда и зачем. У него только два дня назад прорезались глаза, и он ещё ничего не понимал. Он не чуял, как опасно оставаться в родном логове.

Прошлой ночью буря сильно накренила три соседних дерева. Огромный ствол одного из них ежеминутно грозил рухнуть и похоронить под собой рысят. Вот почему старая рысь решила перетащить своих детёнышей в другое место.

Маленький рысёнок долго ждал матери. Но она не возвращалась. Часа через два он почувствовал сильный голод и стал мяукать. 




ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


1. Вызначце і напішыце: а) якія пары слоў і якімі гукамі адрозніваюцца паміж сабой; б) якія пары слоў маюць адрозненні толькі на пісьме.

Баец – барэц, грыб – грып, лес – лёс, лёгка – лёжка, маяк – марак, падвезці – падвесці, палю – палью, плод – плот, радка – ратка, рэдка – рэдзька, сама – сям’я, снег – смех, цэлы – целы.


2. Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні:

а) агульнае найменне для ўсёй сям’і, якое дзеці атрымліваюць звычайна ад бацькі; 

б) зрабіць што-небудзь чужое сваёй уласнасцю;

в) набрацца сілы, ачуняць пасля хваробы;

г) поле, з якога сабраны ўраджай бульбы;

д) глыбока асабісты, патаемны, запаветны;

е) выклікаць пачуццё ўсхваляванасці, замілавання, жалю;

ж) той, хто займаецца апрацоўкай і вырабам шкур;

з) буйназярністы жоўты пясок;

і) злыя, абразлівыя жарты, насмешкі з каго-небудзь.


3. Запішыце словы, адпаведныя прыведзеным перыфразам:

беларускі шоўк, зялёны сябра, цар пушчы, другі хлеб, чорнае золата.


4. Пакажыце, як можна падзяліць на марфемы прыведзеныя словы і як змяняецца пры гэтым іх значэнне. Да кожнага слова прывядзіце па два аднакаранёвыя словы.

Адабраць, адорваць, выраз, горка.


5. Запішыце да наступных рускіх словазлучэнняў беларускія адпаведнікі:

веселый котёнок, горькая полынь, высокий тополь, разбитая бровь, спелая земляника, солдатская шинель, красная гвоздика.


6. Ператварыце словазлучэнні “назоўнік+назоўнік” у словазлучэнні “прыметнік+назоўнік”.

Гадзіннік Васі, хатка бабра, ліст Наташы, касцюм Пеці, гняздо ластаўкі, бярлог мядзведзя; крэпасць у Брэсце, санаторый у Нясвіжы, гара на Каўказе, стэпы ў Калмыкіі, дапамога таварыша, канікулы ў студзені.


7. Агульныя назоўнікі бяроза, дрыгва, крапіва, колас, чарот, чэрвень маюць аднакаранёвыя ўласныя адпаведнікі. Складзіце сказы з гэтымі ўласнымі назоўнікамі.


8. Размяжуйце аднакаранёвыя і рознакаранёвыя дзеясловы:

прыніжаць – прынізіць, варажыць – варагаваць, праглынуць – паглынуць, касіць – касаваць, апячы – апекаваць, расчыніць – рашчыняць, харашыць – харашэць, даглядаць – глянуць.


9. Перакладзіце на беларускую мову. У тэксце перакладу падкрэсліце займеннікі, вызначце іх сэнсавы разрад і зменныя марфалагічныя прыметы.

Человеку важно знать свои корни – отдельному человеку, семье, народу. Тогда и воздух, которым мы дышим, будет целебен и вкусен, дороже будет взрастившая нас земля и легче будет почувствовать назначение и смысл человеческой жизни. Давайте же будем помнить об этих корнях.

Напішыце водгук на верш.


Санет

Не шукайце шчасця на чужыне,

Дзесьці за марамі, за гарамі,

Бо туга па дарагой Айчыне

Будзе крочыць след у след за вамі.


Не цурайцеся і роднай мовы,

Што з калыскі навучала маці,

Як для дрэва корань, так і слова

Сілу, годнасць не дае нам страціць.

Продкамі не грэбуйце ніколі,

Бо яны жыццём сваім, крывёю

Здабывалі і зямлю, і волю.


І вітайце племя маладое – 

Пачалі бацькі, завершаць дзеці

Будаваць свет новы на планеце.

Эдуард Валасевіч


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

Правапіс формаў дзеясловаў