Заданні 1 этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Х клас

 Заданні  1 этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Х клас

Заданне 1.  Уважліва прачытайце сцвярджэнні ў левым слупку, а затым суаднясіце іх з прыкладамі з правага слупка. Адказ запішыце (Напрыклад, А1 і г.д.). 

А) Фанетычныя словы, у якіх звонкі зычны аглушаецца і вымаўляецца мякка;

1) з чабору, каледж, Федзька;

Б) Фанетычныя словы, у якіх звонкі зычны аглушаецца;

2) вакзал, лічба, спецгрупа;

В) Фанетычныя словы, у якіх зычны [з] аглушаецца і вымаўляецца цвёрда;

3) цераз Херсон, з кіраўніком, цераз Кенію;

Г) Фанетычныя словы, у якіх глухі зычны перад мяккім вымаўляецца мякка;

4) з цесцем, злазь, без цвіка;

Д) Фанетычныя словы, у якіх глухі зычны азванчаецца і вымаўляецца цвёрда 

5) спецыяліст, бясследна, цвёрды.

___________________________________


Заданне 2. Падкрэсліце правільныя напісанні Е і Э ў запазычаных словах.

Бэжавы – бежавы, кібернэтыка – кібернетыка, купе – купэ, маянез – маянэз, віце-прэзідэнт – віцэ-прэзідэнт, дзепрэсія – дэпрэсія.


Заданне 3. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж рускімі і беларускімі фразеалагізмамі. Адказ запішыце. Выпішыце і патлумачце фразеалагізм, які застаўся без пары.

А. Язык хорошо подвешен.

Б. Ходить по миру.

В. Стричь под одну гребёнку.

Г. Стереть в порошок.

1. Пад адзін капыл падганяць.

2. На вераб’іным харчы.

3. З торбаю хадзіць.

4. Меле як гарох сыпле.

5. З зямлёю змяшаць.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Заданне 4. Пастаўце дзеясловы ў форме загаднага ладу адзіночнага і множнага ліку.                                                         

Неазначальная форма дзеясловаў

Загадная форма дзеясловаў

Адзіночны лік

Множны лік

адмераць



біць



закасаць



спяваць



рэзаць




Заданне 5. Запішыце словы па-беларуску, дапасаваўшы да іх прыметнікі (па сэнсе).

Живопись, риск, стебель, бровь, крупа, ежевика, гусь, шинель, накипь, степь.

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Заданне 6. Ад назоўнікаў, што абазначаюць асоб мужчынскага полу, утварыце назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.

Назоўнікі мужчынскага роду

Назоўнікі жаночага роду

Назоўнікі мужчынскага роду

Назоўнікі жаночага роду

Красун-


Маркіз-


Філолаг-


Сват-


Рэдактар-


Жыхар-


Выдавец-


Мастак-



Заданне 7.  З галоўнай часткай Прыйдзе вясна складзіце і запішыце складаназалежныя сказы са значэннем прычыны, мэты, умовы, уступкі, параўнання.

Сказ

Значэнне

Прыйдзе вясна, 

прычыны

Прыйдзе вясна,

мэты

Прыйдзе вясна,

умовы

Прыйдзе вясна,

уступкі

Прыйдзе вясна,

параўнання


         Заданне 8. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і тым знакам прыпынку, які неабходна паставіць на месцы пропуску.

А. Прабягаюць дажджы веснавыя _ і вятроўнік цвіце ля вады, дзе вярба косы доўгія мые.

Б. Глядзіш зямлю _ любі яе да скону.

В. А лісічак назбіраў каля сцежкі-вяртухі, што да хаты лісінай лагчынай вяла_падбярозавікаў_ пад бярозай-шаптухай, дзе капэла пчаліная пела-гула.

Г. Гардзей затрывожыўся_ Ігнат хоча пра штосьці расказаць.

1. Коска

2. Кропка з коскай

3. Двукроп’е

4. Працяжнік

5. Коска і працяжнік



Адказ: _____________________________________________________


Заданне 9. Запішыце драматычныя жанры, якія вы ведаеце. Драматычнымі творамі з’яўляюцца:

  1. “Новая зямля”; 2) “Паўлінка”; 3) “Вечар”; 4) “Кепска будзе!”; 5) “Пінская шляхта”; 6) “Бандароўна”; 7) “Ідылія”; 8) “Раскіданае гняздо”; 9) “Жураўліны крык”; 10) “Белая сарока”.

Жанры:___________________________________________________

Адказ: ____________________________________________________


Заданне 10. Вызначце вершаваны памер прыведзеных ніжэй радкоў. Назавіце аўтара і літаратурны твор, з якога ўзяты гэтыя радкі.

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Аўтар твора

Назва твора

Вершаваны памер твора








Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС

Правапіс формаў дзеясловаў