Заданні 1 этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 9 клас

 Заданні  1 этапу рэспубліканскай алімпіяды

 па беларускай мове і літаратуры 9 клас


Заданне 1.  Уважліва прачытайце сцвярджэнні ў левым слупку, а затым суаднясіце іх з прыкладамі з правага слупка. Адказ запішыце (Напрыклад, А1 і г.д.). 

А) Словы з падоўжанымі гукамі;

1) казала, спявала, човен;

Б) Словы з прыстаўнымі гукамі;

2) клуб, адскрэбла, народ;

В) Словы, у якіх два аднолькавыя гукі, што стаяць побач, вымаўляюцца як асобныя гукі;

3) на кладцы, галлё, стварэнне;

Г) Словы, у якіх звонкі зычны аглушаецца;

4) вокрык, імгла, гэты;

Д) Словы, пры змене якіх [л], [в] чаргуюцца з [ў] 

5) паддувала, шматтыражка, аддалі.

___________________________________


Заданне 2. Падкрэсліце правільныя напісанні Е і Э ў запазычаных словах.

Акардзеон –акардэон, аксесуар – аксэсуар, лэдзі – ледзі, бюлецень –бюлетэнь, веб-сайт – вэб-сайт, энергетычны – энэргетычны, нонсенс – нонсэнс, сэрвіс – сервіс, сенсарны – сэнсарны, інэрцыя – інерцыя.


Заданне 3. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Послать письмо по адресу____________________________________________;

Поехать к сестре - _________________________________________________;

Приехать через месяц - _____________________________________________; 

Поехать на мельницу - _____________________________________________; 

Уход за больным - ________________________________________________ ; 

Охранять по ночам - _______________________________________________; 

Охотиться за волком - ______________________________________________; 

Раз в неделю - ____________________________________________________; 

Управляющий делами - ______________________________________________; 

Дышать полной грудью -_____________________________________________.


Заданне 4. У які слоўнік вы бы ўключылі прапанаваныя ніжэй радкі слоў. Знайдзіце лішняе слова, падкрэсліце.                                                        

А) карціна, ікона, абраз;

Б) блакнот, нататнік, дзённік, запісная кніжка;

В) канец, завяршэнне, заканчэнне, канчатак, фінал.

______________________________________________________________


Заданне 5. Падкрэсліце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады (Узор: зАячий – заЕчы). 

Баловать – балаваць, вымерзший – вымерзлы, малый – малы, ослабление – паслабленне, переизданный – перавыданы, удить - вудзіць, усы – вусы.


Заданне 6. Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы.

  1. Убачыўшы Антося, Вераніку быццам нехта падмяніў.__________________________________________________________

_________________________________________________________________

  1. Увайшоўшы ў лес, пачаўся збор грыбоў.______________________________

_________________________________________________________________

  1. Выступіўшы на сходзе, класны кіраўнік гаварыў пра падрыхтоўку да Новага года._____________________________________________________________

_________________________________________________________________

  1. Увайшоўшы ў лес, сонца села. _____________________________________

_________________________________________________________________

  1. Вучачыся ў школе, у мяне была мара стаць праграмістам. _____________________________________________________________________________________________________________________________________


Заданне 7.  Падкрэсліце канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:

Па-юнацку бадзёра, лататы даваць, рыхтавацца да алімпіяды, уздоўж лесу, горад Мінск, бадай поўны, іскрысты снег, менш падрабязна, паварот направа, сорак два, адказваць на пытанні, дзень марозны, пайшлі адпачываць, жменя ягад.


Заданне 8. Знайдзіце аднасастаўныя сказы, вызначце іх від.

  1. Люблю зямлю, што пахне лесам, люблю густой жывіцы дух.

_______________________________________________________________

  1. Яго звалі Міхасём._____________________________________________

  2. У студню вады не льюць, а ў лес дроў не возяць.____________________

  3. Снегам занесла дарогу._________________________________________

  4. Ісці трэба было кіламетраў пяць._________________________________

  5. Лес зялёны.__________________________________________________

  6. Пасля нам задавалі шмат пытанняў._______________________________

  7. У мяне няма алоўка.___________________________________________

  8. Маці сёння не спіцца.__________________________________________

  9. Вось і родны горад.___________________________________________


Заданне 9. Укажыце аўтара і імя гераіні, пра якую напісаны наступныя радкі.

Як маліны, яе губкі,

А твар, як лілея,

Як дзве зоркі, яе вочы, 

Гляне – свет яснее.

_____________________________________________________________


Заданне 10. Каму з пералічаных герояў “Паўлінкі” Янкі Купалы належаць наступныя словы? Суаднясіце прыведзеныя выказванні з адпаведнымі персанажамі. Адказ запішыце ў форме спалучэння “лічба-літара” (напрыклад, 6-е).

1.

«Рукам каля дзяўчыны дае волю без пытання, а як папяроску закурыць, дык пазвалення просіць».

А. Агата

2.

«Так-то яно так! Але я неяк усё яшчэ надзеі не трачу, - ану ж адпусціцца».

Б. Адольф

3.

«Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш…валасы доўгія, а розум кароткі».

В. Сцяпан

4.

«Кажуць, пранцуз, пане дабрудзею, ідзе на Барысава па шапку і рукавіцы, што калісь там заставіў».

Г. Пранцісь

5.

«Сам кабылу, тудэма-сюдэма, паставіў у вас пад паветкай, а шукае за плотам. Дарма толькі поўзалі і слядоў прыглядаліся».

Д. Паўлінка

6.

«Вот так на ўсе бакі дзеўка! Адным словам, як сторублёвая кабыла».

Е. Якім 

7.

«Э-э! Я думала, хто там!..Ажно нічога людскога. Толькі ездзіць ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш мае. А сам дык голы, як бізун».

Ж. Альжбета


__________________________________________________________________






Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС

Правапіс формаў дзеясловаў