Складаназлучаны сказ

 1.Адзначце складаназлучаныя сказы:

1) Вясна была яшчэ ў пачатку, але снягі ўжо раставалі. 2) Бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці. 3) Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае. 4) Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работнік, адмысловы; а Уладзік пасвіў дзесь каровы, травіў чужыя сенажаці; а дома з дзецьмі была маці. 5) Спадзе вада, і травы забуяюць. 6) Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор. 7) У гэтыя дні заняты і жнеі, і механізатары, і малацільшчыкі, і шафёры, і возчыкі, і наогул усе, ад старога да малога.


2.Якія з прыведзеных ніжэй фармулёвак адпавядаюць паняццю складаназлучаны сказ?

1) Складаназлучаны сказ – гэта такі сказ, у які ўваходзяць дзве або больш частак, якія нагадваюць простыя сказы і аб’яднаны ў адно цэлае па сэнсе і нтанацыі. 2) Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у які ўваходзяць дзве і больш сінтаксічна раўнапраўныя часткі, аб’яднаныя злучальнымі злучнікамі ў адно сэнсавае цэлае. 3) Складаназлучаны сказ – гэта такі злучнікавы сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі (злучальнай сувяззю). 4) Складаназлучаны сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова ці спалучэння слоў і служыць для выражэння асобнай думкі або пачуцця. 5) Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе і звязаныя злучальнымі злучнікамі.


3.Падкрэсліце граматычныя асновы толькі ў складаназлучаных сказах:

1) Раптам у лесе шаснула, і на паляну выскачылі дзве казы. 2) Пакой быў хоць і невялікі, але чысты і ўтульны. 3) Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны. 4) Час ад часу прагудзе аўтамашына або, выкрасаючы дугой сінія іскры, прагрукоча амаль пусты трамвай. 5) Багата адгуло паводак і адцвіло на лузе траў. 6) Мужайся ж, мая непакорная, мацуйся, ідзі, працавітая, да новых здабыткаў, краіна! 7) Сына трэба жаніць, ды і дачка на выданні. 8) Жыта, якое шумела навокал, вецер хістаў у бакі.


4.Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [  ], і [  ]:

1) Чалавек апрацоўваў зямлю, даглядаў жывёлу, будаваўся, гадаваў і выхоўваў дзяцей, наладжваў узаемаадносіны з суседзямі і з усім навакольным светам, святкаваў святы, весяліўся або смуткаваў – і пастаянна думаў, турбаваўся: а што ад яго пяройдзе, перадасца ў спадчыну? 2) Магутны дуб стаяў на строме Сожа, і Сож, робячы вакол дрэва пятлю, паважліва абыходзіў яго з трох бакоў, ведаючы моц каранёў асілка, іх трывалую повязь з зямлёй і даўно адмовіўшыся ад некалі пэўнай надзеі змыць строму з дрэвам разам. 3) Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца. 4) Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег і пра зіму. 5) Па самай зямлі паўзлі мурашачкі, і былі яны занадта заняты сваёю працай.


5. Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:

1) Ступіць бы сну на халадок пад дрэвам – ці целу рынуцца б на хвалі ўплынь. 2) Вёска стаяла сярод лесу – а таму грыбоў і ягад хапала. 3) На лес наплывае зняменне, і вільгаццю тхнула з нізін, а зоркі ў бяздонным скляпенні глядзелі праз навісь галін. 4) Гамоняць людзі ды спяваюць птушкі або наступае нязвыклая цішыня. 5) Стаяць вакол маўкліва хвоі, бы служкі ў панскім дзесь пакоі; і дрэмлюць чорныя яліны, і моўкне ў лесе спеў птушыны, і толькі дрозд высвістваў штучна, як на кларнеце, мілагучна; ды змоўк і ён, і ўсё знямела.


6.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку і вызначаны від адносін паміж часткамі:

1) Было ўжо за поўнач, але паветра не толькі не халаднела, а здавалася, нават цяплела (паміж часткамі супрацьпастаўляльныя адносіны). 2) Нават з неба зоркі ўночы купалі ў рэчцы свае косы і мілы усмех свой дзявочы; а гэты месяц безгалосы, ідучы небам на ачосы, зірнуцца ў рэчцы быў ахвочы (паміж часткамі супастаўляльныя адносіны). 3) Калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі (паміж часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны). 4) Стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае, і бель над далямі звісае, і ціха стане на падворку, і лес жалобную гаворку, свой гонар восені канчае і моўчкі зіму сустракае (паміж часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны). 5) Гразь была ўжо халодная, і босыя Ганніны ногі моцна стылі, але яна не заўважала гэтага (паміж 1-й і 2-й часткамі адносіны прычынна-выніковыя, паміж 2-й і 3-й – супастаўляльныя).


7.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе:

Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі бабулі і мамы развешваюць ад елкі да бярозкі памытую бялізну а ў нядзельныя раніцы па старому спрадвечнаму звычаю пякуць у зямлянках аладкі для ўнукаў і дзяцей малыя сядзяць над сшыткамі пад павеццю “зялёнай” партызанскай школы крычаць-смяюцца на палянах і ў лісці бяроз...

1) 10 косак; 2) 2 двукроп’і, 5 косак; 3) 1 двукроп’е, 1 кропка з коскай, 5 косак; 4) 6 косак, 2 кропкі з коскай; 5) 7 косак, 1 кропка з коскай.


8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Ці мала на свеце цудоўных мясцін__ ці мала добрых і шчырых людзей! 2) Цёпла__ і ўтульна. 3) У нізінах мякка закучаравілася трава__ і пракінуліся залатыя вочкі кураслепу. 4) Згарэлі дровы__ а вуголле яшчэ захоўвала агонь. 5) Момант__ і Сцёпкава постаць знікае з вачэй.


9.Адзначце сказы, у якіх ёсць агульны даданы член або агульная даданая частка: 

1) У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюць ліловыя званочкі. 2) Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панураныя лясы. 3) Праляталі вароны ў бок лесу ды ў шызай вышыні луналі буслы, калі Рыгор мернаю ступою адмяраў мяжою роўныя крокі напрамкам да Лужкоў. 4) У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік. 5) На нейкую хвіліну хмары на небасхіле разарваліся, і з іх цікаўна глянула сонца.


10.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і зрабіце сінтаксічны разбор сказа:

Шугнуць часамі з зелені лясной аблогі ўверх нібы фантаны два аленя рогі ці іншы звер мігне істужкай жаўтаватай між дрэў і гасне як прамень


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС

Правапіс формаў дзеясловаў