Правапіс формаў дзеясловаў


Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) прывезяны,

2) завостраны,

3) выпіхнуты,

4) знясілены,

5) загоенныя.


Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) спушчаны рукаў,

2)заснежаты падворак,

3)абсыпленая цветам,

4)забыліўшыйся абутак,

5) скошаная трава.


Адзначце словазлучэнні з нарматыўнымі формамі дзеепрыметнікаў:

1)распрацаваны план,

2) спатнелы твар,

3)хвалюючыйся настаўнік,

4)грукочучы транспарцёр,

5) разбіты посуд.


Адзначце памылкова ўтвораныя або запісаныя формы дзеепрыметнікаў:

1) адкрыўшаяся далеч,

2)дапрацаваны рукапіс,

3)выдаткаванныя грошы,

4) абжытыя мясціны,

5) сустракаемыя госці.


Адзначце сказы з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

  1. Цёплы змрок выносіў з сабою на вольнае паветра з ачышчаючаю пыл вільгаццю і лёгкасць, і пах, і спакой.

  2. Гойдалася верхавіна бярозы, адламаная ўчарашняй бурай.

  3. У нейкім панылым маўчанні застылі кусты жаўцеючага алешніку.

  4. Спеў салаўя, цешыўшый вуха, паплаў па-над рэчкай.

  5. Пад страхою нашай хаты было ластаўчына гняздо, злепленае з ілу, прынесенага ў клювах птушкамі з маленькай сажалкі. 







Адзначце сказы з формамі дзеепрыметнікаў, якія  адпавядаюць нормам беларускай мовы:

  1. На сіяючым усходнім баку гарызонта паказалася сонца.

  2. Між пясчаных узгоркаў, заслаўшых мохам ляжыць лагчына.

  3. Праязджаючы селянін паварочвае ўбок уваходзячых у пакой.

  4. Ад лугавых узгоркаў, выпаленых сонцам да попельнага колеру, дыхала сумным настроем восень.

  5. Ёсць у мяне толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах. 







Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў.

  1. Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка.

  2. Па тратуарах, схаваўшы насы ў каўняры, праходзілі рэдкія прахожыя.

  3. Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, мужчына змоўк.

  4. Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.

  5. Доўга нахадзіўшыся па лесе, мне вельмі захацелася піць.







Адзначце сказы з нарматыўнымі формамі дзеепрыслоўяў.

  1. Чайка планіруе ў паветры, выглядаючы сабе здабычу.

  2. Дрэмле, прынікшы да шыбаў, ноч.

  3. Седзя каля рэчкі, мне бачыліся абрысы Траецкага прадмесця.

  4. Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, бласлаўляя зямлю, што плыла пад іх белымі крыламі.

  5. Раз-пораз адчыняючыся, пагруквалі ў вагонах дзверы.








Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты і ўтвораны правільна.

  1. Мужчыны павольна ішлі, узгадаўшы былыя партызанскія гады.

  2. Бабуля, пачакаў хвілінку, наблізілася да толькі што адчыненага магазіна.

  3. У восеньскім небе насіліся ластаўкі, гуртуючысь ляцець у далёкі вырай.

  4. Ідзя ў лес, я пашкадаваў, што не ўзяў фотаапарат. 

  5. Шумела і пенілася вада, імкнучыся на вольны прастор.








Адзначце сказы  з памылкай ва ўжыванні, утварэнні або напісанні дзеепрыслоўяў.

  1. Па голлі скачуць сінічкі, парушая піскам дрымучую цішыню.

  2. Усадзіўшы косы ў мокрую ад расы траву, касцы ідуць снедаць.

  3. Хаця я і адчуваў, што, запрасіўшы Рыгорку ўдзельнічаць у канцэрце, я зрабіў правільна, але цвёрдай упэўненасці ў гэтым не было.

  4. Чуючы гэты востры боль у кожнай песні, верылася, што нічога на свеце не знікае без следу.

  5. Лісце, кружачыся ў паветры, мякка сцелецца на зямлю.








Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Кантрольная тэставая работа 10 клас. Тэма: Арфаграфія. Фанетыка

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 КЛАС